Самазвал ударыў кузавам у «шкляны мост» на МКАДзе. Ці вытрымала збудаванне?

Здарэнне адбылося ў суботу днём. Там самазвал ударыў прыўзнятым кузавам у так званы «шкляны мост».

05.12.2022 / 15:04

Забыўся ён на кузаў, ці нешта пайшло не па плане з тэхнічнага пункту гледжання, — невядома. Але ўдар быў, добра яшчэ, што самазвал не паспеў набраць хуткасць перад гэтым. Зрэшты, пашкоджанні ля моста з'явіліся прыкметныя.

Як паведамілі Onliner у ДАІ Заводскага раёна, 3 снежня каля 15:30 кіроўца 1961 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем МАЗ, рухаўся па вуліцы Карвата з боку вуліцы Ваўпшасава ў напрамку МКАДа. Пры выездзе на МКАД, у раёне вуліцы Ілімскай, адбылося самаадвольнае адкрыццё кузава, у выніку аўтамабіль здзейсніў наезд на пешаходны мост. Пацярпелых няма.

Як растлумачыў кіроўца, перамыкач адкрыцця і закрыцця кузава ўвесь час знаходзіўся ў закрытым становішчы, — верагодна, была нейкая няспраўнасць, — дадалі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Nashaniva.com