Затрымалі сацыял-дэмакрата з Пастаў Дзмітрыя Плешавеню

Пра затрыманне рэгіянальнага актывіста паведаміў віцебскі ГУБАЗіК, піша тэлеграм-канал БСДП.

05.12.2022 / 16:45

Вядома, што сацыял-дэмакрат пару тыдняў таму вярнуўся ў Беларусь з Латвіі, пасля чаго адразу быў затрыманы.

На Змітра Плешавеню заведзена крымінальная справа па арт. 342. Яму пагражае ад двух да пяці год зняволення.

Nashaniva.com