У выніку ўчарашняй атакі на аэрадром пад Разанню былі пашкоджаныя два стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі Ту-22М

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал ASTRA са спасылкай на свае крыніцы.

06.12.2022 / 10:16

Ту-22М — савецкі звышгукавы ракетаносец-бамбардзіроўшчык, які здольны несці ядзерную зброю.

Аэрадром быў атакаваны ў панядзелак раніцай беспілотнікам. Загінула трое вайскоўцаў, яшчэ як мінімум пяцёра было паранена.

Тэлеграм-каналы публікуюць фота, у тым ліку спадарожнікавыя, наступстваў атакі.

Nashaniva.com