Кіраўнік вайсковай разведкі Украіны: Чуткі пра напад з боку Беларусі — рэха расійскай спецыяльнай інфармаперацыі

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыла Буданаў заявіў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону, што на тэрыторыі Беларусі канцэнтруецца «выключна абарончая зброя, якую ў прынцыпе нельга выкарыстоўваць у наступленні».

06.12.2022 / 22:24

«Яны зусім не хочуць гэтага рабіць. Усё звязанае з тэматыкай Беларусі, што адбываецца ў нас у медыяпрасторы, — рэха менавіта расійскай спецыяльнай інфармацыйнай аперацыі», — сказаў Буданаў.

На ягоную думку, галоўная і адзіная мэта гэтай інфармацыйнай аперацыі — пасеяць паніку ва ўкраінскім грамадстве, адцягнуць сілы і сродкі ад рэальных баёў на перадавой.

Чытайце таксама:

Кіраўнік украінскай разведкі: Прапагандысты ўжо рыхтуюць Расію да паразы

Пратакол Хрэніна-Шайгу: Расіі перададуць «Паланэзы»?

ISW: Лукашэнка не хоча ўступаць у вайну з Украінай і стварае інфармацыйны фон, каб супраціўляцца расійскаму ціску

Nashaniva.com