Пасля атакі «Шахедаў» Адэса і вобласць засталіся без святла

Ноччу Расія атакавала іранскімі дронамі энергетычную інфраструктуру поўдня Украіны.

10.12.2022 / 12:28

Таксама пацярпеў жылы фонд. Інфармацыі пра пацярпелых няма.

У выніку праз маштабы руйнаванняў электраэнергію адключылі ва ўсіх спажывальнікаў у Адэсе. Са святлом засталіся толькі аб'екты крытычнай інфраструктуры. 

Таксама быў атакаваны Херсон. Каля 2,5 тысяч чалавек засталіся без электрычнасці.

Nashaniva.com