ISW: Пуцін губляе падтрымку з-за правалаў расіян на Данбасе

Расійскі лідар Уладзімір Пуцін рызыкуе цалкам страціць падтрымку з боку былых лідараў «ДНР» і ветэранаў праз няздольнасць сваёй арміі адкінуць украінскія войскі далей на захад ад Данецка і «абараніць» Данбас. Як адзначаецца ў справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW), Пуціна ўжо публічна крытыкуюць вядомыя баевікі, у прыватнасці былы «міністр абароны ДНР» Ігар Гіркін-Стралкоў.

11.12.2022 / 09:06

«Гіркін, у прыватнасці, раскрытыкаваў заяву Пуціна ад 9 снежня, якая ахарактарызавала ход спецаперацыі як «стабільны», заявіўшы, што толькі Пуцін і Міністэрства абароны Расіі лічыць вайну паспяховай», — адзначаюць аналітыкі. 

Акрамя таго, былы «міністр бяспекі ДНР» Аляксандр Хадакоўскі таксама адзначыўся крытыкай у адрас Пуціна. Ён нечакана заявіў, што зацягнутае кіраванне Пуціна не было цалкам удалым. Хадакоўскі таксама адзначыў, што ўзнікаюць дыскусіі аб неабходнасці змяніць становішча спраў, намякнуўшы на карупцыйныя схемы вакол рэканструкцыі Марыупаля, і дадаў, што Пуцін атрымаў у спадчыну вельмі карумпаванае грамадства, якое ён не можа выправіць, выдаліўшы начальніка расійскага Генштаба Валерыя Герасімава. Таксама Хадакоўскі абвінаваціў расійскія ўзброеныя сілы ў тым, што яны не вялі контрбатарэйны агонь падчас «абароны» горада Данецка.

«Крытыка Гіркіна і Хадакоўскага беспрэцэдэнтна прамая ў параўнанні з іх папярэднімі нападкамі на Крэмль.

Гэтыя адкрытыя напады на Пуціна могуць адлюстроўваць рознагалоссе паміж праваеннай «ДНР», ветэранскімі супольнасцямі і Пуціным. Расійскія ветэраны і проксі-супольнасць даўно папярэджвалі Крэмль аб недахопах яго ваеннай кампаніі, але аб'ядналіся вакол Пуціна з верай, што яго вайна — як мінімум — прывядзе да расійскай акупацыі Данбаса», — адзначылі ў ISW.

У Інстытуце нагадалі, што пасля акупацыі Лісічанска ў Сеціве з'явіліся відэаматэрыялы, на якіх баевікі «ЛНР» адмовіліся ваяваць за тэрыторыю «ДНР». Аналітыкі мяркуюць, што ідэолагі Пуціна вызначылі Данецкую вобласць прыярытэтнай падчас акупацыі Данбаса перад максімалісцкай мэтай Пуціна — захапіць усю Украіну. Зрэшты, планы Пуціна з трэскам правальваюцца, а крытыка яго вайны штодня ўзмацняецца.

Іншыя ключавыя моманты зводкі:

Nashaniva.com