Праваабаронца і рэдактар аршанскага незалежнага сайта Ігар Казмярчак абвешчаны ў міждзяржаўны вышук

Рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмярчак яшчэ ў пачатку года быў абвешчаны ў вышук унутры краіны. Падставай паслужыла крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Ігар з'ехаў з краіны яшчэ летась.

12.12.2022 / 15:07

Сёння стала вядома, што Казмерчака абвясцілі ў міждзяржаўны вышук — гэта вышук у межах СНД. Акрамя Расіі, іншыя дзяржавы СНД не выдаюць Беларусі людзей, абвінавачаных па палітычных артыкулах.

Nashaniva.com