У мінскім метро ўзнікла няштатная сітуацыя

Міністэрства надзвычайных сітуацый а 18-й гадзіне паведаміла, што ў мінскім метро адбылося задымленне. Няштатная сітуацыя была зафіксаваная на станцыі «Плошча Якуба Коласа».

13.12.2022 / 18:11

Фота ілюстрацыйнае

У выніку аказалася, што на перагоне паміж станцыямі «Плошча Перамогі» і «Плошча Якуба Коласа» ўзніклі праблемы з напружаннем, адбылося пашкоджанне высокавольтнага кабелю.

Загарання ўдалося пазбегнуць, але метрапалітэн быў вымушаны ўвесці ў дзеянне рэзервовыя крыніцы сілкавання.

Nashaniva.com