Wildberries зноў хацеў увесці плату за вяртанне тавару, МАРГ зноў забараніла

Ужо другі раз за апошнія тры месяцы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі вынесла прадпісанне беларускай юрыдычнай асобе буйнога расійскага маркетплэйса аб ліквідацыі таго самага парушэння — збірання платы за якасны тавар, ад якога пакупнік вырашыў адмовіцца.

13.12.2022 / 20:45

Як паведаміла МАРГ, у ведамства дасылаюцца шматлікія скаргі беларусаў у сувязі з увядзеннем з 9 снежня маркетплэйсам Wildberries платы за вяртанне тавараў, якія не маюць якіх-небудзь дэфектаў, якія па той ці іншай прычыне не падышлі пакупніку.

У раздзеле «Кошык» на сайце wildberries.by былі выстаўленыя наступныя расцэнкі — 1,98 рубля, 2,97 рубля ці 3,96 рубля за вяртанне на склад пры адмове.

МАРГ адзначае, што такое патрабаванне незаконнае і 13 снежня паўторна вынес ТАА «ІМВБРБ» (так завецца беларуская юрыдычная асоба Wildberries) прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў.

Падобнае прадпісанне міністэрства ўжо выносіла ў верасні — і тады Wildberries адмяніў плату за вяртанне тавару.

Чытайце таксама: 

Wildberries паспрабаваў зменшыць тэрмін захоўвання тавараў, але ўрэшце адкруціў усё назад

Мінгандлю прызнала незаконным платнае вяртанне тавару на Wildberries

Чаму Wildberries у Беларусі працягвае браць грошы за вяртанне тавару

Nashaniva.com