Палітзняволенага мастака асудзілі на 4 гады за намер паехаць ваяваць ва Украіну

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 20-гадоваму палітзняволенаму мастаку Андрэю Раптуновічу — чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго асудзілі за намер паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага (ч. 1 арт. 13 арт. 361-3 КК), а таксама за нібыта рэгістрацыю ў плане «Перамога» (ч. 3 арт. 361-1 КК), піша «Вясна».

13.12.2022 / 21:54

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці судовага пасяджэння і пазіцыя палітвязня па справе невядомыя. Пад вартай хлопец утрымліваецца ўжо больш за сем месяцаў.

Стала вядома, што днямі Андрэя перавялі ў СІЗА-2 да разгляду апеляцыйнай скаргі. Падчас этапу хлопец быў хворы, з тэмпературай.

Nashaniva.com