19-гадовы палітвязень Віталь Прохараў выйшаў на волю

19-гадовы палітвязень Віталь Прохараў цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы.

15.12.2022 / 12:10

На той момант 17-гадовага хлопца асудзілі да 2 гадоў калоніі за тое, што ён нібыта кінуў камень у аўтазак. Пасля затрымання Віталя моцна збілі — з яго здзекаваліся дзве гадзіны, у хлопца была ўся спіна ў слядах ад дубінак, ногі ў ранах, падбітае вока, гузы на галаве, гематомы па ўсім целе, ён кульгаў на абедзве нагі.

Nashaniva.com