У адкрыты доступ трапілі базы звестак «Белгазпрамбанка» і інтэрнэт-крамы nlstar.by

Хакеры выклалі ў адкрыты доступ у інтэрнэце базы даных «Белгазпрамбанка» і інтэрнэт-крамы nlstar.by, паведамляе Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных.

15.12.2022 / 19:10

Адкрытыя звесткі «Белгазпрамбанка» даюць доступ да звестак 41,9 тысячы кліентаў. Гэта імёны, прозвішчы, даты нараджэння, адрасы і нумары тэлефонаў, а таксама спасылкі на профілі ў сацсетках кліентаў. Частка звестак зашыфраваная.

Таксама хакеры выклалі базу звестак на 85 тысяч кліентаў інтэрнэт-крамы nlstar.by. База змяшчае наступныя звесткі: прозвішча, імя, нумары тэлефонаў, серыя і нумар пашпарта, e-mail, горад, дата нараджэння.

Спецыялісты рэкамендуюць тым, хто мае акаўнты на сайтах nlstar.by і belgazprombank.by, памяняць лагіны і паролі.

Nashaniva.com