Выйшла на волю палітзняволеная Вікторыя Міронцава

Вікторыя Міронцава цалкам адбыла тэрмін і сёння выйшла на волю з папраўчай калоніі № 4 у Гомелі, піша «Вясна».

16.12.2022 / 17:24

Вікторыя Міронцава вучылася ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка. За кратамі яе ўтрымлівалі больш за два гады. Яе разам з сястрой Анастасіяй затрымалі яшчэ ў кастрычніку 2020 года ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пазней іх абвінавацілі яшчэ ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС, а Вікторыю таксама абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў.

У Мінску 1 красавіка 2021 года Анастасію асудзілі да 2 гадоў калоніі, а Вікторыю — да 2,5 года. У чэрвені Анастасія выйшла на волю.

Nashaniva.com