Сайт Dev.by стварыў беларускамоўную версію і пахваліўся першай статыстыкай

Сайт dev.by, які працуе для айцішнікаў, запусціў беларускамоўную версію ў канцы канстрычніка. Паводле ягонай статыстыкі, усяго ад старту тэксты па-беларуску чыталі 70 тысяч разоў. Напрыклад, у лістападзе было 23 тысячы прачытанняў (усяго — 635 тысяч).

16.12.2022 / 19:42

Беларуская мова, як сцвярджаюць уладальнікі сайта — гэта пра ўвагу, бо ў сярэднім чытачы шпацыруюць па беларускамоўных старонках 4 хвіліны 30 секунд, што на 30 секунд больш, чым у сярэднім па сайце.

Топ беларускамоўных тэкстаў на сайце:

Як айцішнікі ставяцца да беларускай мовы?

«Птушка» і «слімак». Як 10 год таму энтузіясты стваралі ІТ тэрміны на беларускай

Як айцішнік перакладае Psiphon, Ubuntu і гульні

Сайт хоча развіваць беларускую версію далей — і запрашае аўтараў да супрацоўніцтва. Ахвотных просяць пісаць у блогі рэсурсу па-беларуску: пра ІТ, працу, кар’еру, тэхналогіі і ўсё іншае важнае для ІТ-кам’юніці. 

Nashaniva.com