Беларуская чыгунка дадала яшчэ больш цягнікоў на навагоднія святы

Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, на навагоднія святы яшчэ больш павялічыцца колькасць цягнікоў у камунікацыі з Расіяй. Да раней прызначаных 12 дадатковых цягнікоў у гэтым кірунку дададзена яшчэ 20.

16.12.2022 / 21:31

Дададзеныя цягнікі пойдуць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Масква—Мінск, Масква—Брэст, Санкт-Пецярбург—Мінск:

№249/250 — з Санкт-Пецярбурга ў Мінск 23, 26 снежня, 3 студзеня, з Мінска ў Санкт-Пецярбург 24, 27 снежня і 4 студзеня;

№295/296 — з Масквы ў Брэст 29 снежня і 3 студзеня, з Брэста ў Маскву 31 снежня і 5 студзеня;

№247/248 — з Масквы ў Мінск 28, 30 снежня, 2, 6 і 8 студзеня, з Мінска ў Маскву 29, 31 снежня, а таксама 3, 7 і 9 студзеня.

Чытайце таксама:

Беларуская чыгунка прызначае на святы 26 дадатковых цягнікоў

З 11 снежня Беларуская чыгунка ўводзіць новы расклад цягнікоў

Nashaniva.com