Губернатар Белгарадскай вобласці паведаміў пра гібель мясцовага жыхара ў выніку абстрэлу

У Белгародскай вобласці ў выніку абстрэлу загінуў як мінімум адзін чалавек, паведаміў у сваім тэлеграм-канале губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў, перадае «Бі-бі-сі».

18.12.2022 / 15:42

Ён таксама паведаміў, што ў самім горадзе чатыры чалавекі атрымалі раненні сярэдняй цяжкасці.

Раней, у 12:36, стала вядома, што над горадам і яго наваколлем спрацавала сістэма СПА.

Пра характар абстрэлу, мэтаў і напрамкаў, адкуль ён узяўся, губернатар не расказаў, аднак у яго паведамленні гаворыцца аб «прылёце снарада».

Па словах губернатара, у горадзе ў мікрараёне «Прамень» пашкоджаныя шыбы ў чатырох шматкватэрных дамах, у прыватным сектары пашкоджаныя 14 дамоў і дзевяць аўтамабіляў, аднак пра характар гэтых пашкоджанняў губернатар таксама не распавёў.

У Белгарадскім раёне, па яго словах, пашкоджаная птушкафабрыка.

Nashaniva.com