Апазіцыя Ірана заяўляе пра смерць аяталы Хаменеі

15.10.2009 / 13:08

Газета The Telegraph піша пра чуткі аб смерці вярхоўнага лідэра Ірана аяталы Хаменеі.

Такая інфармацыя, паведамляе газета, з’явілася сёння раніцай на іранскіх апазіцыйных сайтах. Згодна з непацверджанымі звесткамі, 70‑гадовы Хаменеі памёр 14 кастрычніка.

Тры гады таму ўжо з’яўляліся падобныя чуткі пра смерць Хаменеі.