Выйшаў на волю айцец Уладзіслаў Багамольнікаў

Праваслаўны святар Уладзіслаў Багамольнікаў з сённяшняга дня на волі пад падпіскай аб нявыездзе, паведамляе «Хрысціянская візія». Перад гэтым ён 100 дзён быў зняволены па адміністрацыйных артыкулах.

19.12.2022 / 17:28

Сёння скончыліся чарговыя 10 дзён пад вартай, якія святар Уладзіслаў Багамольнікаў правёў у якасці падазраванага па крымінальнай справе па арт. 342 КК («Масавыя беспарадкі»).

Перад гэтым ён 100 дзён знаходзіўся на Акрэсціна, адбываючы сем арыштаў запар па адміністрацыйных артыкулах.

Сёння ён быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Nashaniva.com