У 17‑гадовага армянскага футбаліста спынілася сэрца

15.10.2009 / 14:50

17‑гадовы футбаліст Геворг Сукеасян з ерэванскай дзіцяча‑юнацкай школы «Фурман» памёр 14 кастрычніка пасля трэніроўкі. У яго спынілася сэрца.

«У сераду падчас трэніроўкі здароўе Cукеасяна нечакана пагоршылася. Футбаліста даставілі ў бальніцу. Ужо на месцы яго сэрца спынілася», - кажуць у школе.