Супраць блогера Павука распачалі крымінальную справу за званкі пракурорам і жартаўлівыя прысуды ім

У размовах з пракурорамі Павук нібыта «паведамляў загадзя хлуслівыя звесткі аб палітычным становішчы Рэспублікі Беларусь, распаўсюджваў паклёпніцкія звесткі ў дачыненні да Лукашэнкі». Супраць блогера распачалі крымінальную справу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК), піша «Вясна».

20.12.2022 / 17:10

Гнеў сілавікоў выклікала сярод іншага тое, што 18 снежня ён размясціў у «адным з дэструктыўных Telegram-каналаў публікацыю са спасылкай на відэаролік, у якім, называючы сябе суддзёй, тэлефанаваў пракурорскім работнікам і іх блізкім сваякам».

Наш выпуск ТОК з Андрэем Павуком глядзіце тут:

Nashaniva.com