Следчы камітэт ужо завяршыў «спецыяльную вытворчасць» у дачыненні да кіраўнікоў NEXTA

Следчы камітэт завяршыў «спецыяльную вытворчасць» супраць кіраўнікоў NEXTA — Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка. Крымінальную справу перадалі генеральнаму пракурору для накіравання ў суд, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

21.12.2022 / 18:42

Пуцілу выставілі абвінавачванні паводле 11-ці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, Рудзіку — паводле 10-ці.

Шмат часу на расследаванне ў беларускіх умовах не патрабуецца: пра адкрыццё «спецыяльнай вытворчасці» супраць кіраўнікоў NEXTA Следчы камітэт паведаміў менш за два тыдні таму.

Nashaniva.com