Мінінфарм прыпыніў дзейнасць выдавецтва «Кнігазбор» і забараніў прадаваць кнігі праз Wildberries

Фармальная прычына прыпынення дзейнасці выдавецтва «Кнігазбор» — парушэнне тэрмінаў звароту ў Міністэрства інфармацыі з паведамленнем аб змяненні звестак, абавязковых для ўключэння ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў і вырабнікоў друкаваных выданняў.

22.12.2022 / 18:35

«Кнігазбор» выдае беларускамоўныя кнігі. У апошнія гады ўлады метадычна закрываюць беларускамоўныя выдавецтвы.

У той жа час на тры месяцы забаранілі гандляваць кнігамі і праз сайт расійскай інтэрнэт-крамы Wildberries. Мінінфарм за нейкія парушэнні прыпыніў дзейнасць ТАА «ІМВБРБ» (гэта юрасоба, пад якой працуе брэнд) як распаўсюджвальніка друкаванай прадукцыі на тры месяцы.

Юрасобы, якія не ўваходзяць у рэестр распаўсюджвальнікаў, не могуць гандляваць паліграфічнай прадукцыяй у Беларусі.

Nashaniva.com