Квадратны метр ў Мінску падаражаў на $13 за тыдзень

15.10.2009 / 23:52

Па дадзеных аналітычнага цэнтра Realt.by

сярэдні кошт квадратнага метра кватэр на другасным рынку жылля ў Мінску павялічыўся з $1363 да $1376 за квадратны метр.

Такім чынам, звычайная трохпакаёўка плошчай 75 квадратных метраў за тыдзень падаражала амаль на $1000.

Сярэдняя цана на новабудоўлі таксама павялічваецца, але меншымі тэмпамі - з $1263 да $1265 за квадратны метр.