З'явілася аўдыяверсія вершаванай казкі «Мышыныя Каляды» 

Пра выхад аўдыяверсіі вершаванай казкі Антона Францішка Брыля «Мышыныя Каляды» паведамляецца на старонцы праекта «Кніжны воз» у фэйсбуку.

23.12.2022 / 21:42

«Яшчэ зусім нядаўна выйшла друкаваная версія з чароўнымі ілюстрацыямі Лізаветы Лянкевіч, а вось цяпер і аўдыёверсія! 

І яна такая цёплая ў нас выйшла, што, здаецца, можна прытуліцца і сагрэцца. «Мышыныя Каляды» — вершаваная казка пра тое, як маленькія мышаняты зладзілі на гарышчы вялікую забаву на старадаўні лад», — пішуць выдаўцы.

Чытае — Крысціна Дробыш (яна ж рэдактарка і рэжысёрка запісу).

Музыка — Аляксандра Грахоўская.

Мантаж, апрацоўка гуку — Яўген Дзячэк.

Паслухаць «Мышыныя Каляды» можна тут.

Чытайце таксама:

Выйшлі «Мышыныя Каляды» — новая кніга для дзяцей

Nashaniva.com