Беларускія студэнты змогуць бесперашкодна паступаць ва ўніверсітэты і працягваць навучанне ў Эстоніі

Беларускія студэнты змогуць бесперашкодна паступаць ва ўніверсітэты і працягваць навучанне ў Эстоніі. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу Офісу Святланы Ціханоўскай.

24.12.2022 / 13:06

У сваім лісце Урмас Рэйнсалу паведаміў Офісу, што

— эстонскія ўніверсітэты не будуць прымяняць ніякіх абмежавальных умоў да прыёму беларускіх студэнтаў;

— беларускія студэнты маюць права падаць заяву на атрыманне доўгатэрміновай візы або дазволу на жыхарства для навучання ў Эстоніі. Яны таксама будуць прыняты ўніверсітэтамі.

«Я цалкам падзяляю Ваша меркаванне аб тым, што для дэмакратычнай будучыні Беларусі спатрэбяцца свабодныя, адукаваныя маладыя людзі і што наш абавязак — падтрымліваць памкненні моладзі», — сказаў міністр.

Nashaniva.com