Праваліўся пад лёд, выбраўся, але працягнуў шукаць новае месца. У Светлагорскім раёне на рыбе памёр мужчына

Здарэнне адбылося на Светлагорскім вадасховішчы.

27.12.2022 / 10:29

У суботу, 24 снежня, двое рыбакоў адправіліся на Светлагорскае вадасховішча. Падчас рыбалкі адзін з іх, 65-гадовы мужчына, праваліўся пад лёд.

Мужчыну ўдалося выбрацца, але, калі рыбакі пераходзілі ў іншае месца, яму стала дрэнна. Прыбылыя медыкі канстатавалі смерць, паведамляе мясцовае выданне «Ранак».

Nashaniva.com