Светлагорскім «рэйкавым партызанам» за дыверсію на чацвёрты дзень вайны далі ад 21 да 23 гадоў калоніі 

У Гомельскім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальнай справе супраць палітзняволеных светлагорскіх «партызанаў». Дзмітрыя Равіча асудзілі да 22 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Дзяніса Дзікуна — да 23 гадоў, Алега Малчанава — да 21 года, піша «Вясна».

27.12.2022 / 18:54

Таксама ўсіх трох аштрафавалі на 150 базавых велічыняў кожнага (4800 рублёў), а ўсе каштоўныя рэчы, забраныя падчас ператрусаў у іх дома, канфіскавалі. 

Хлопцаў абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі Жэрдзь — Астанкавічы 28 лютага — на чацвёрты дзень поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за «здраду дзяржаве» і рэгістрацыю ў плане «Перамога» ды сувязь з BYPOL.

Працэс тры месяцы праходзіў у закрытым рэжыме, таму пазіцыя палітвязняў па справе невядомая. Прысуд вынес суддзя Анатоль Сотнікаў.

Неўзабаве з'явілася фатаграфія, як гэтыя мужныя людзі выглядалі на судовым пасяджэнні.

Чытайце таксама:

Хто яны — трое рэйкавых партызан, якім пагражае расстрэлам СК

Nashaniva.com