Чаму раніцай мы важым менш? Розніца можа быць істотная

Вы калісьці параўноўвалі сваю ранішнюю вагу з тым, колькі вы важыце ўвечары? Розніца можа дасягаць 2,5 кілаграма! Расказваем, чаму так.

30.12.2022 / 22:54

Фота: pixabay.com

У дыетолагаў тлумачэнне гэтай з’явы даволі простае. Ноччу наш арганізм працуе і спальвае калорыі, гэта дае яму магчымасць забяспечваць такія працэсы, як дыханне ці потавыдзяленне. А гэтыя працэсы могуць выклікаць лёгкае абязводжванне арганізма.

Калі вы не вячэраеце, ды яшчэ і наведваеце ноччу прыбіральню, то гэта спрыяе памяншэнню вагі. Больш за тое, ніжэйшая вага раніцай можа быць звязана з добрай трэніроўкай напярэдадні ўвечары, і нават працягласць сну ўплывае на тое, колькі вы будзеце важыць раніцай.

Калі ж вы раніцай важыце нечакана шмат, гэта можа быць выклікана ўжываннем цвёрдай ежы звечара, а таксама затрымкай вадкасці ў арганізме. Вось некалькі спосабаў папярэдзіць гэта:

У жанчын вага можа мяняцца асабліва значна, бо перад менструацыяй у іх целе мяняецца ўзровень гармонаў, што можа выклікаць затрымку вадкасці. У гэты час жанчыны з большай імавернасцю цягнуцца па нездаровую ежу і шакалад. Такія змены вагі могуць працягвацца да пяці дзён пасля пачатку менструацыі.

Калі вы пачынаеце кожны дзень з узважванняў, то лепей пазбаўцеся гэтай звычкі. Дыетолагі лічаць, што гэта рабіць не варта. Чаму? Бо такім чынам можна развіць залежнасць ад сваёй вагі.

Будзе лепш, калі вы станеце правяраць вагу раз на тыдзень. Рабіце гэта больш-менш у той самы час. Так вынік будзе найбольш дакладным.

Як і калі трэба ўзважвацца? Вось што варта ведаць

«Каб не курыла і была без татуіровак». Мінчук шукае жонку праз аб'явы на слупах

«Пры гэтым спортам не займалася». Беларусы, якія раней важылі больш за 100 кілаграмаў, расказалі, як худзелі

Nashaniva.com