Ноччу над Кіевам збілі 22 «Шахеды», але ёсць пападанні і пацярпелыя

У ноч з 1 на 2 студзеня Расія здзейсніла масіраваную атаку іранскімі дронамі і ракетамі на Украіну. 

02.01.2023 / 09:17

Мабільныя групы УСУ, якія палююць на дроны

Як паведамляе кіраўнік Мікалаеўскай вобласці Віталь Кім, у небе над вобласцю сілы абароны Украіны збілі сем ударных дронаў. 

Над Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцямі збілі шэсць «Шахедаў» і адну высокадакладную ракету Х-59МК2, якая ляцела ў бок Дняпра. 

Яшчэ тры іранскія дроны былі збітыя супрацьпаветранай абаронай Сухапутных войскаў ва ўзаемадзеянні з паветраным камандаваннем «Усход».

У небе над Кіевам за ноч збілі 22 паветраныя цэлі, паведамляе гарадская ваенная адміністрацыя. Але ў выніку абстрэлу былі пашкоджаныя аб'екты энергетычнай інфраструктуры і жылы дом. Пацярпеў 19-гадовы хлопец.

У горадзе — аварыйныя адключэнні энергіі.

Усяго, як паведамілі ў Паветраных сілах УСУ, за ноч збілі 39 іранскіх беспілотнікаў, два БПЛА «Арлан-10» і адну кіраваную ракету Х-59.

Nashaniva.com