«Усё кепскае ў вас яшчэ наперадзе». Азаронку адкрыта сказалі праўду ў вочы

Адважная жанчына, якая прыйшла на суд над праваабаронцамі «Вясны», проста ў вочы выказала прапагандысту Рыгору Азаронку, што пра яго думае.

05.01.2023 / 23:49

Азаронак, як звычайна прынята ў дзяржаўных прапагандыстаў, чапляўся да замежных дыпламатаў, якія хацелі прысутнічаць на судзе над нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім і яго паплечнікамі. Адна з жанчын умяшалася ў гэтую размову і абвінаваціла дзяржаўных прапагандыстаў у падтрымцы тэрору. На настойлівае пытанне Азаронка, які тэрор яны падтрымліваюць, жанчына адказала: «Тэрор — гэта Азаронак».

Пасля беспаспяховых спробаў Азаронка маральна прынізіць жанчыну ён цынічна пажадаў ёй «добрага дня», на што яна ў адказ пажадала яму кепскага дня і выказала ўпэўненасць, што ўсё кепскае ў яго наперадзе. І нават паказала пальцамі, што менавіта мае на ўвазе. 

Nashaniva.com