Расіяніну ў Беларусі на машыне надрапалі непрыгожае слова з трох літар

У міліцыю звярнуўся госць Беларусі і паскардзіўся, што хтосьці ва Урэччы Любанскага раёна пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё дваіх дзверцаў яго аўтамабіля Ford, прычыніўшы шкоду на 620 рублёў, паведамляе мінская абласная міліцыя.

06.01.2023 / 15:50

Скрыншот відэа прэс-службы абласной міліцыі

Аператыўнікі высветлілі, што пашкоджанні транспартнаму сродку нанёс мясцовы жыхар: у начны час, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, хлопец вырашыў пахуліганіць. У прыватнасці, ён надрапаў слова «лох».

Як вынік, заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Nashaniva.com