Уначы беларусы назіралі незвычайную, але вельмі прыгожую астранамічную з'яву ФОТА

Сёння ноччу беларусы маглі назіраць незвычайную астранамічную з'яву — месяцовае гало. Фотаздымкі, як гэта выглядала, у рэдакцыю Onliner даслалі чытачы з Мінска і яго прыгарада, а таксама з Іўеўскага раёна ў Гродзенскай вобласці.

07.01.2023 / 15:44

Хутчэй за ўсё, з'яўленню гало спрыяла марознае надвор'е (у сталіцы, напрыклад, слупок тэрмометра апускаўся да мінус 18°C), а таксама наяўнасць у небе перыстых аблокаў са шматлікімі ледзянымі крышталікамі.

Nashaniva.com