Каля Салядара зніклі брытанскія валанцёры

У Данецкай вобласці ўкраінскія праваахоўнікі шукаюць двух брытанскіх валанцёраў Эндру Бэгшо і Крыстафера Пэры, якія зніклі паблізу Салядара 6 студзеня.

09.01.2023 / 17:58

Напярэдадні, 6 студзеня, а восьмай гадзіне раніцы Бэгшо і Пэры выехалі з Краматорска ў Салядар, пасля гэтага сувязь з імі знікла.

Па факце знікнення валанцёраў паліцыя распачала крымінальную справу.

Nashaniva.com