«Абмежаванні на выезд за межы краіны прымяняцца не будуць». Мінабароны паспяшалася абвергнуць словы брэсцкага ваенкама

Міністэрства абароны аператыўна адрэагавала на з'яўленне ў СМІ слоў брэсцкага ваеннага камісара пра тое, што людзям, якія не з'явіліся ў ваенкаматы на зверку персанальных звестак, будзе з лютага абмежаваны выезд за мяжу. Ведамства паспяшалася запэўніць, што гэта няпраўда.

13.01.2023 / 19:25

«Да грамадзян Беларусі, якія не прайшлі праверку ўліковых звестак ваеннаабавязаных, не будуць прымяняцца абмежаванні на выезд за межы краіны», — афіцыйна паведаміла прэс-служба Мінабароны.

Чытайце таксама:

Беларусаў, якія не прайшлі зверку звестак у ваенкамаце, плануюць не выпускаць за мяжу

Nashaniva.com