Акупацыйныя ўлады знеслі помнік Шаўчэнку з цэнтральнай плошчы Мелітопаля

Помнік Тарасу Шаўчэнку прыбралі з цэнтральнай плошчы Мелітопаля — плошчы Перамогі. Гэта пацвердзіў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік акупацыйных уладаў Запарожскай вобласці Яўген Баліцкі.

14.01.2023 / 23:29

Фота: Necro Mancer / Twitter

Паводле яго, адбылося гэта «пасля шматлікіх зваротаў мелітопальцаў». Баліцкі называе гэта не зносам, а пераносам.

Фота: Necro Mancer / Twitter

«Рашэнне будзе прынята сумесна з мелітопальцамі, як і было прынята рашэнне аб яго пераносе», — сцвярджае Баліцкі.

«Прашу не рэагаваць на правакацыі з боку кіеўскіх прапагандыстаў, помнік у бяспецы і пасля рэстаўрацыі зойме сваё месца ў горадзе», — запэўнівае ён.

На плошчы Перамогі, па яго словах, будзе пачата ўстаноўка стэлы «Горад воінскай славы».

Тарас Шаўчэнка — класік украінскай літаратуры. 

Культ «воінскай славы» навязваецца прарасійскай адміністрацыяй Аляксандра Лукашэнкі і ў Беларусі.

Nashaniva.com