Тры чвэрці запланаваных на гэты год вучэнняў АДКБ збіраюцца правесці ў Беларусі

У 2023 годзе ў Беларусі пройдуць тры вучэнні АДКБ з чатырох запланаваных, паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ першы намеснік дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Павел Муравейка.

15.01.2023 / 20:26

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vayar.mil.by

«Па ваеннай лініі: з чатырох вучэнняў, якія штогод праводзіць арганізацыя, тры плануецца правесці на тэрыторыі нашай краіны. Гэта вучэнні «Узаемадзеянне» Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, вучэнні «Пошук» разведвальных падраздзяленняў, вучэнні «Эшалон» — тылавых. Гэта ўсё пройдзе на тэрыторыі нашай краіны ў верасні», — адзначыў Муравейка.

Nashaniva.com