Маладзён пакусаў міліцыянера. Яго будуць судзіць за пагрозу забойствам

Інцыдэнт здарыўся ў Янаўскім раёне 3 студзеня. 

16.01.2023 / 12:27

Фота ілюстрацыйнае

Участковы прыбыў на выклік і на месцы ён заспеў 29-гадовага нецвярозага мужчыну, які пагражаў забойствам свайму брату.

Маладзён не выканаў патрабаванні міліцыянера і пакусаў яму рукі. 

Мужчыну затрымалі. Яго будуць судзіць за гвалт над міліцыянерам і за пагрозу забойствам.

Nashaniva.com