Міністарка абароны Германіі папрасілася ў адстаўку

«Сёння я звярнулася да федэральнага канцлера з просьбай вызваліць мяне ад пасады федэральнага міністра абароны», — гаворыцца ў заяве Крысціны Ламбрэхт, апублікаванай абаронным ведамствам.

16.01.2023 / 14:03

У апошні час Ламбрэхт часта крытыкавалі. У прыватнасці, яе папракалі за недастатковую падтрымку Кіева.

У кватэры міністаркі абароны здарыўся пажар. Прычынай надзвычайнага здарэння стаў калядны вянок. Полымя Крысцін Ламбрэхт патушыла самастойна, так што пажарным заставалася толькі адкрыць вокны, каб пазбавіцца ад задымлення. У ходзе інцыдэнту, які адбыўся ў нядзелю днём, ніхто не пацярпеў.

Nashaniva.com