Берасцейца асудзілі на паўтара года калоніі па даносе «неабыякавай расіянкі»

У Маскоўскім судзе Брэста асудзілі Аляксандра Труша паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) КК. Суддзя Таццяна Лаўранюк асудзіла Аляксандра на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

16.01.2023 / 19:53

Вядома, што 16 жніўня 2022 года Аляксандр Труш у прысутнасці іншых людзей заявіў, што Лукашэнка «здраднік і фашыст». Размова адбылася са знаёмымі на вуліцы каля пад’езда. Да кампаніі падышла жыхарка дома і запатрабавала замаўчаць. Але гэтым не абмежавалася: пасля таго яна патэлефанавала ў міліцыю і данесла на Труша, што «ў двары кампанія з 8 чалавек, лаяць уладу, называюць Лукашэнку здраднікам ды фашыстам».

Сама ж грамадзянка Расіі, якая патэлефанавала ў міліцыю і паскардзілася на Труша, спаслалася на свае гады і прасіла пазбавіць яе ад неабходнасці яўкі на суд.

Nashaniva.com