У Літве пражывае амаль 50 тысяч грамадзян Беларусі. Гэта другая па велічыні група замежнікаў у краіне

Прычым колькасць замежнікаў, якія пражываюць у Літве, з'яўляецца самай высокай за ўвесь перыяд незалежнасці, піша Delfi са спасылкай на літоўскі Дэпартамент міграцыі.

17.01.2023 / 16:26

Шэсце беларусаў у Вільні 9 жніўня 2022 года

Паводле звестак за другое паўгоддзе 2022 года, агульная колькасць замежнікаў, якія зарэгістраваныя і пражываюць у краіне, складае 189 411 чалавек.

Больш за ўсё ўкраінцаў — 94 891 чалавек. На другім месцы беларусы — 48 804. На трэцім — грамадзяне Расіі. Іх налічваецца 15 706.

Прычым беларусы атрымалі найбольшую сярод замежнікаў колькасць дазволаў на часовае пражыванне ў Літве на падставе працы — 25 556. 

Nashaniva.com