Расія ў Дняпры забіла двух Зяленскіх

Ахвярамі ракетнага ўдару па жылым доме ў Дняпры сталі бацька і сын Аляксей і Мікіта Зяленскія. Хлопчыку не было яшчэ і года.

17.01.2023 / 19:02

Кацярына, жонка Аляксея і маці Мікіты, выжыла, і фота яе выратавання абляцелі ўвесь свет. У жанчыны парушэнне слыху, але яе ўсё ж пачулі. Гэта адбылося ноччу, а выцягнулі Кацярыну толькі на наступную раніцу.

Яна прабыла пад заваламі каля 20 гадзін. Паведамлялася, што на момант шпіталізацыі тэмпература цела жанчыны была 31 градус.

Nashaniva.com