Пасольства Расіі ў Швецыі хацела пакпіць з цэн на паліва ў Еўропе, але прызнала Крым украінскім

Дыпламаты апублікавалі ў твітары карту Еўропы з цэнамі на бензін, дзе самыя танныя краіны — Расія і Беларусь.

18.01.2023 / 11:51

Але на карце Крым і акупаваныя тэрыторыі пазначаны ўкраінскімі, што супярэчыць цяперашняму заканадаўству Расіі.

Медыя і сацсеткі смяюцца з расіян, але яны дагэтуль нічога не зрабілі з арыгінальным допісам, які ўжо праглядзелі больш за 3 мільёны разоў.

Nashaniva.com