Затрымалі намесніка дырэктара футбольнага клуба «Шахцёр»

Намеснік дырэктара па спартовай працы салігорскага клуба «Шахцёр» Уладзімір Нідэргаус затрыманы ў Мінску па падазрэнні ў махлярстве. Пра гэта паведамляе казахскі тэлеграм-канал.

22.01.2023 / 20:01

«Трыбуна» заўважае, што на сайце «Шахцёра» Нідэргаус выдалены са спіса кіраўнікоў клуба, хоць яшчэ ранкам быў у ім.

Nashaniva.com