Машыну Васкрасенскага заўважылі ў Кракаве

Машына Юрыя Васкрасенскага была заўважаная ў Кракаве, піша ў твітары Антон Матолька.

22.01.2023 / 23:07

Фота: 1prof.by

Па звестках блогера, меркаванае месца, дзе спыніўся Васкрасенскі — трохзоркавы гатэль Leonardo Boutique Hotel Krakow Old Town.

Твіт Антона Матолькі і адказ Юрыя Васкрасенскага

Васкрасенскі ў адказ змясціў у сваім тэлеграм-канале з'едлівы допіс. 

«Здзіўляе не толькі жаданне захапіць мяне з мэтай наступнага абмену на крымінальнікаў (відаць, так Васкрасенскі, які сам сядзеў за кратамі, называе палітвязняў. — НН). Яны клічуць на дапамогу «батальёны Сахашчыка», таму што самі не могуць даць рады аднаму ачкастаму палітолагу, зусім нямоцнага целаскладу».

«Наша Ніва» запытала ў Васкрасенскага, якая мэта яго прыезду ў Кракаў, але той адмовіўся каментаваць.

Чытайце яшчэ:

У ініцыятыве Васкрасенскага патлумачылі, каго з палітвязняў адносяць да экстрэмістаў

Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію

Nashaniva.com