Паводка падтапіла некаторыя ўчасткі і дарогі на поўдні Беларусі

Паводле аператыўных звестак, з 6.00 22 студзеня да 6.00 23-га ў выніку ўздыму ўзроўню вады ў рацэ Дняпро адбылося падтапленне двух участкаў (700 м і 200 м, максімальны ўзровень вады 50 см і 30 см адпаведна) аўтамабільнай дарогі паміж вёскамі Асарэвічы і Галкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.

23.01.2023 / 13:16

Фота: БелТА

Жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушанае.

Таксама ў выніку раставання снегу адбыліся падтапленні 109 дачных участкаў на тэрыторыі садовага таварыства «Рубеж» у Брэсце па вул. Лышчыцкай і аднаго жылога дома з гаспадарчай пабудовай у в. Цюхінічы Брэсцкага раёна па вул. Новай, піша БелТА.

Nashaniva.com