Лукашэнка падпісаў рашэнне на ахову дзяржаўнай граніцы

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнні на ахову дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы ў 2023 годзе. Характэрна, што сёлета іх два: на ахову памежнікамі на зямлі і СПА — у небе, звяртае ўвагу БелТА.

23.01.2023 / 13:28

Памежнікі засяродзяць галоўныя намаганні на ўкраінскім кірунку і ўчастках, «дзе магчымае ўзнікненне новых знешніх выклікаў і пагроз памежнай бяспецы», адзначылі ў Дзяржпагранкамітэце. Паводле яго даных, з боку ЕС і Украіны ля рубяжоў рэспублікі знаходзяцца 23,5 тысячы замежных вайскоўцаў.

Як распавёў журналістам старшыня ДПК Анатоль Лапо, «ахову межаў прыйшлося перабудаваць на паўднёвым напрамку па ўсіх параметрах».

Паводле яго слоў, напружанасць на мяжы захоўваецца ў тым ліку з-за сітуацыі з бежанцамі, якія працягваюць выкарыстоўваць Беларусь як транзітную краіну.

У 2022 годзе памежная служба ўдасканальвала сваю інфраструктуру. На балтыйскім напрамку абсталявана больш за 19 км новых меж аховы, каля 9 км загарод, пабудавана 8 пешаходных мастоў. Больш за ўсё сіл і сродкаў укладзена ва ўзмацненне паўднёвых рубяжоў — на працягу амаль 23 км, таксама пабудавана 26 км загарод, якія яшчэ трэба будзе даабсталяваць сігналізацыяй. Выкарыстоўваюцца сучасныя сродкі кантролю, уключаючы сейсмадатчыкі, фотакамеры і сродкі перадачы даных.

Nashaniva.com