У Мінску адкрыўся пасля рэканструкцыі будынак Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ФОТА

Будынак размешчаны на вуліцы Харкаўскай. Сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі першы намеснік дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Павел Муравейка, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Юрый Церцель, паведамляюць Мінск-навіны.

24.01.2023 / 16:03

Абноўлены будынак адкрыўся напярэдадні 20-й гадавіны стварэння інспекцыі. 

— Адно з самых галоўных багаццяў нашай краіны — гэта яе прырода, — адзначыў у прывітальным слове кіраўнік адміністрацыі горада. — Тое, што нам дасталася, мы абавязаныя захаваць. І роля інспекцыі ў гэтым неацэнная. Бо яе супрацоўнікі непасрэдна на месцах забяспечваюць абарону прыроды. А для гэтага неабходная ў тым ліку і добрая фізічная падрыхтоўка.

Рэканструкцыя будынка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету праходзіла ў сціслыя тэрміны. Будаўніча-мантажныя работы занялі трохі больш за год. Сучаснае аблічча набыў фасад будынка, быў надбудаваны адзін паверх, запрацавалі трэнажорная і спартыўная залы і душавыя. А ў фае размясціліся геральдычныя сімвалы.

— Перад намі стаяла задача зрабіць будынак цэнтральнага апарата максімальна функцыянальным у тым, што тычыцца падыходу да сучасных умоў працы, — падкрэсліў Ю. Церцель. — Бо кожны інспектар выконвае пастаўленыя перад ім задачы ў лясах і на вадаёмах. Акрамя таго, нам было неабходнае месца для захоўвання нашых транспартных сродкаў — гідрацыклаў, квадрацыклаў, лодак. І цяпер у нас такая магчымасць з'явілася.

Так выглядаў будынак

Так ён выглядае

Nashaniva.com