Ва Украіне следам за атакай дронаў пачалася ракетная атака

Паведамляецца пра першыя збітыя ракеты.

26.01.2023 / 09:50

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак напісаў у сваім тэлеграм-канале, што «ёсць першыя збітыя ракеты расіян». Кіеўская абласная ваенная адміністрацыя папярэдзіла аб пагрозе ўдару па вобласці.

Раней пра ранішнюю ракетную атаку, якая пачалася пасля начной атакі дронаў, паведамлялі абласныя ваенныя адміністрацыі.

Паведамляецца пра ракеты ў Жытоміры, Адэсе, Крывым Розе, Дняпры.

Nashaniva.com