У Слуцку збег з дому хатні янот, спатрэбілася ратавальная аперацыя ФОТЫ

Пад вечар 27 студзеня жыхарка Слуцка, праходзячы па вуліцы, раптам убачыла на дрэве незвычайнага ў нашых мясцінах звера — янота. Спачатку яна патэлефанавала ў рэдакцыю выдання Kurjer.info, а пасля паведаміла пра знаходку ў МНС.

27.01.2023 / 19:07

Пакуль ішла ратавальная аперацыя, якая сабрала мноства дзяцей з суседняй музычнай і мастацкай школ, «Кур'ер» даведаўся, што гэта янот Талян, які летась быў героем адной з публікацый выдання.

Па сутнасці, янот на дрэве проста спаў, бавячы час да ночы і нікога не чапаў. Усё магло абысціся без МНС, калі б прыехалі гаспадары — ён бы пачуў голас гаспадароў і спусціўся сам. А так янота забраў знаёмы гаспадароў і абяцаў перадаць уцекача ім.

Nashaniva.com