ISW: Пуцін рыхтуе новы буйны наступ

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін спадзяваецца перахапіць ініцыятыву і рыхтуе новы буйны наступ, які можа пачацца ўжо ў лютым або сакавіку 2023 года, гаворыцца ў чарговым дакладзе амерыканскага Інстытута вывучэння вайны.

28.01.2023 / 11:10

Фота Мінабароны Расіі

Як паведамілі агенцтву Bloomberg інсайдары Крамля, Пуцін упэўнены, што памяркоўнасць Расіі да вялікіх вайсковых страт дазволіць ёй выйграць вайну ў доўгатэрміновай перспектыве, нягледзячы на няўдачы.

Па прагнозах ISW, Крэмль, верагодна, рыхтуецца да правядзення буйных стратэгічных аперацый — хутчэй за ўсё, у Луганскай вобласці — у найбліжэйшыя шэсць месяцаў.

Нядаўнія абмежаваныя наземныя атакі Расіі ў Запарожжы могуць быць накіраваныя на адцягненне ўкраінскіх сіл і стварэнне ўмоў для наступлення ў Луганскай вобласці, лічаць эксперты ISW.

Nashaniva.com